МАШЫКУЛІ (франц. machicoulis) — навясныя
байніцы, размешчаныя ў верхняй частцы сцяны крапаснога збудавання (
замка,
вежы, абарончага храма).
Выконваліся з дапамогаю цагляных ці мураваных невялікіх скрыжаванняў на прыступкавых выступах, існаваў і адкрыты тып без перакрыццяў зверху.
Прызначаныя для вядзення агню са стралковай зброі, кідання камянёў, ліцця вару, смалы.
У X — XVI стст. пашыраныя ў абарончым дойлідстве Заходняй Еўропы, на землях Беларусі — у XVI — XVII стст. (цэрквы-крэпасці ў
вёсках Мураванка Шчучынскага і Сынкавічы Зэльвенскага раёнаў).
У XIX ст. як элемент архітэктурнага дэкору ўжываліся ў афармленні касцёлаў, сядзібных дамоў і інш.