Пятніца, 26.04.2024, 11:06

БАЙНІЦА

Галоўная »
БАЙНІЦА – адтулак у сцяне абарончага збудавання, каб праз яго весці стральбу са стралковай зброі (закрытыя байніцы) ці прасвет паміж зубцамі ў завяршэнні крапасных сцен, вежаў і інш. (адкрытыя байніцы).

З'явіліся яшчэ ў старажытнасці і асабліва ў сярэднявеччы, калі пачасцілі будаваць замкі, крэпасці, умацаванні гарадоў, а з ХІV – ХV стст. таксама і ў палявых абарончых умацаваннях. На Беларусі байніцы вядомы ў драўляных абарончых збудаваннях з самай далёкай даўніны, у мураваных вежах – з XIII ст. (Камянецкая вежа); з іх вялі стральбу з лукаў і арбалетаў, мелі прамакутнюю, трапецападобную, паўцыркульную форму. Асабліва пашырыліся ў XIV ст. (Лідскі, Крэўскі замкі). У XV – XVI стст. байніцы будаваліся акругла, бо пачала шырока ўжывацца ручная агнястрэльная зброя (рушніцы, аркебузы, мушкеты) і лёгкія гарматы (гакаўніцы), у XVII ст. – форму фігуры, утворанай з круга і прамакутніка, пастаўленага на яго карацейшым бокам (замак у г.п.Любча Навагрудскага раёна, касцёл у в.Камаі Пастаўскага раёна, кляштар брыгітак у Гродне). На валах земляных умацаванняў ХVІ – ХVІІ стст. былі і адкрытыя байніцы – прасветы паміж лазовых кашоў, напоўненых зямлёю. Байніцы, што выкарыстоўваліся для таго, каб з іх страляць з гармат, называліся амбразурамі (на Беларусі вядомы з XVI ст. у Гродзенскім Старым, Мірскім замках, Брэсцкай, Бабруйскай крэпасцях і інш.), для кідання камянёў – машыкулямі (навясныя байніцы, што размяшчаліся ў верхняй частцы сцяны замка, вежы, абарончага храма, адкуль стралялі ці, апроч камення, лілі вар ці гарачую смалу).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.