Панядзелак, 06.05.2024, 11:14

«МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ»

Галоўная »
«МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ» – навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1983 г. ў Мінску.

Друкуе матэрыялы па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускага мастацтва, эстэтыкі, мастацкай спадчыны, асвятляе развіццё сучаснага прафесійнага, народнага і самадзейнага мастацтва, творчасць дзеячаў мастацтваў дзяржавы. Пад рубрыкамі «Народнае мастацтва», «Традыцыі і сучаснасць», «З народнай спадчыны», «Нататкі з экспедыцый» змяшчае артыкулы пра народнае дойлідства, ткацтва, ганчарства, кавальства, размалёўку, пляценне, разьбярства, новыя запісы народных песень, танцаў, абрадаў, звычаяў. На старонках часопіса абмяркоўваюцца шляхі і спосабы прадаўжэння колішніх традыцыяў у сучасным жыцці, змяшчаюцца творчыя партрэты народных майстроў, вядомых этнографаў, фалькларыстаў і інш.

У розныя часы ў часопісе друкаваліся этнографы, мастацтвазнаўцы, даследчыкі народнага мастацтва і мастацкіх промыслаў, фалькларысты М.Ф. Раманюк, А.І. Лакотка, Я.М. Сахута, В.А. Лабачэўская, А.С. Ліс, І.К. Цішчанка, Г.А. Каханоўскі, В.Дз. Ліцвінка, В.К. Бандарчык, М.Ф. Піліпенка, Т.І. Кухаронак, Л.В. Ракава, У.І. Раговіч і інш.

Крыніца: "Краязнаўчая газета" № 34 (435), верасень 2012 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.