Серада, 08.05.2024, 17:05

МЕДАЛЬЕРНАЕ МАСТАЦТВА

Галоўная »
МЕДАЛЬЕРНАЕ МАСТАЦТВА — мастацтва вырабу формаў для адліўкі і штэмпеляў для чаканкі манетаў і медалёў з медзі, срэбра, золата і інш. Узнікла на мяжы VIII і VII стст. да н.э. у Лідзеі і Старажытнай Грэцыі са з’яўленнем манетаў. У Старажытным Рыме медальёны рабілі ў гонар знамянальных датаў.

Развіццю беларускага медальернага мастацтва садзейнічалі шматлікія юбілейныя выстаўкі, прысвечаныя гістарычным падзеям у жыцці краіны, выдатным дзеячам нацыянальнай культуры. Сярод лепшых выставачных твораў — «Кіраўнік сялянскага паўстання Кастусь Каліноўскі» (Э.Астаф’еў), «Мікола Гусоўскі» і «Дунін-Марцінкевіч» (Г.Асташонак), серыя «Горад Барысаў» (М.Байрачны), «Максім Багдановіч» (С.Вакар), «Мікола Гусоўскі» (Т.Васюк), «Максім Багдановіч» (Г.Гаравая), «Алаіза Пашкевіч (Цётка)», «В.Дунін-Марцінкевіч», «Уладзіслаў і Сыракомля. 1823-1862» (С.Гарбунова), «Цётка», «Янка Купала», плакетка «Мікола Гусоўскі», «Зямля Беларуская» і «Мінск — горад-герой» (Р.Іваноў), «Янка Купала», «Якуб Колас», «Пётр Міронавіч Машэраў» (У.Лятун) і інш.

Медалі памятныя, юбілейныя, сувенірныя вырабляюцца серыйна ў тэхніцы штампоўкі з бронзы ці алюмінію, рэдка з пластмасы. Унікальныя музейна-выставачныя медалі адліваюць з бронзы ці сілуміну. Апошнім часам у Беларусі нярэдка выпускаюць таксама медалі з фарфору і гліны, з’явіліся медалі з шкла ў тэхніцы маліраваныя («В.Дунін-Марцінкевіч» Г.Асташонка). У 1984 г. адбылася першая выстаўка медальернага мастацтва ў Мінску, на якой былі прадстаўленыя медалі (пераважна з калекцыі А.Белага).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 45 (446) снежань 2012 года
Меню
Оценочный альбом для ипотеки цена - оценочный альбом БК-Аркадия для ипотеки.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Оценочный альбом для ипотеки цена - оценочный альбом БК-Аркадия для ипотеки.
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Оценочный альбом для ипотеки цена - оценочный альбом БК-Аркадия для ипотеки.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.