Серада, 08.05.2024, 10:48

МЕДЗЯРЫТ

Галоўная »
МЕДЗЯРЫТ — старажытная назва гравюры на медзі. На землях Беларусі вядомая з канца XVI — пачатка XVII стст. Напачатку такія працы на беларускія тэмы заказваліся за мяжою (карта Полацкай зямлі, план Полацка, Рым, 1579; карта Вялікага Княства Літоўскага, Амстэрдам, 1613).

Адным з першых да медзярыту звярнуўся Т.Макоўскі(«Панегірык братоў Скарульскіх», Нясвіж, 1604, і інш.). Стваралі медзярыты браты А. і Л. Тарасевічы, I.Шчырскі, М.Сімкевіч, а таксама замежныя гравёры, якія працавалі ў Беларусі: К.Гётке, А. ван Вестэрфельд, П. Энгельхарт. У тэхніцы медзярыту выконваліся панегірычныя гравюры, ілюстрацыі. У беларускай кірылічнай кнізе да яго першым звярнуўся С.Собаль (тытул «Актоіха», Кіеў, 1628); пазней М.Вашчанка (ілюстрацыі да «Акафістаў і канонаў», Магілёў, 1693). Сярод выдатных майстроў варта назваць А.Тарасевіча (ілюстрацыі да «Разарыўма...», Аўгсбург, 1672) і Л.Тарасевіч («Партрэт Г.Зямлі», 1690-я).

У тэхніцы медзярыта выконвалі таксама гарадскія краявіды (Полацка, Магілёва, Гродна, Нясвіжа), народныя лубкі, экслібрысы.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 46 (447) снежань 2012 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.