Серада, 24.04.2024, 00:00

МІФАЛАГІЧНАЯ ШКОЛА

Галоўная »
МІФАЛАГІЧНАЯ ШКОЛА — кірунак у фалькларыстыцы і этнаграфіі 19 ст., прыхільнікі якога надавалі міфалогіі універсальнае значэнне як крыніцы культуры і прыцягвалі яе да тлумачэння паходжання і сэнсу фальклорных і этнаграфічных з’яў.

Асноўныя палажэнні міфалагічнай школы распрацавалі браты Я. і В.Грым, А.Кун (Германія), М.Мюлер (Англія). Яны разглядалі вераванні, паданні, песні, казкі, легенды і іншае, як рэшткі старажытнага, т.зв. міфалагічнага светапогляду, які нібыта быў заснаваны на ўвасабленні нябесных з’яў — сонца, месяца, хмар, грому і інш. Гэтыя ўвасабленні, на іх погляд, былі багамі, якім пакланяліся. Меркавалі, што з цягам часу такая рэлігійна-міфалагічная сістэма пачала разбурацца і ранейшыя багі ператварыліся ў казачных персанажаў (жывёл, людзей і інш.). На думку вучоных, рэшткі міфалагічнага светапогляду захаваліся ў народных звычаях і абрадах, сутнасць іх часта тлумачылі памылкова. Асновай народнага светапогляду міфічная школа лічыла міф.

Прыхільнікамі міфалагічнай школы ў Расіі былі A.М.Афанасьеў, Ф.I.Буслаеў, А.Ф.Мілер, A.А.Патабня і інш. На Беларусі была пануючым кірункам у 1-й палове і ў 60-70-я г. 19 ст. З пазіцый міфалагічнай школы напісаны этнаграфічныя працы П.М.Шпілеўскага, які адмаўляў эвалюцыю беларускай народнай культуры. Тыя ж погляды падзяляў і Адам Кіркор. П.В.Шэйн на аснове прынцыпаў міфалагічнай школы склаў «Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці» (выд. 1867), зборнік «Беларускія народныя песні» (1874). У зборніку «Беларускія песні» (1871) А.Бяссонаў частку старажытных беларускіх звычаяў і абрадаў памылкова выводзіў з хрысціянскай міфалогіі, тлумачыў іх яе матывамі.

Метадалогія і высновы міфалагачнай школы, якія заснаваны на ідэалізацыі міфалогіі і перабольшванні яе ролі ў гісторыі мастацтва, падвяргаліся крыты цы. Аднак міфалагічная школа адыграла важную ролю ў актывізацыі збірання і вывучэння фальклору, этнаграфічных матэрыялаў, росце цікавасці да народнай культуры і яе тварца — народа, абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці.

Аўтар: М.Ф. Піліпенка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.