Субота, 27.07.2024, 03:39

МІНСКАЕ ШКЛО

Галоўная »
МІНСКАЕ ШКЛО – вырабы ХІІ – ХІХ стст. з Мінска. XII – XV стст, датуюцца шкляныя бранзалеты (пераважна кіеўскага паходжання) і посуд (флаконы, кубкі, шкляніцы, чаркі). У XVI – XIX стст. у Мінску выраблялі пасудзіны для вадкасцяў і лекаў (кварты, бутлі, бутэлькі, графіны, колбы і інш.), сталовы посуд (шкляніцы, кілішкі, талеркі і інш.), рэчы хатняга ўжытку (маноклі, чарніліцы і інш.).

Шкляніцы XV – XVIII стст. пераважна цыліндрычныя з паддонамі розных канфігурацыяў (цыліндрычныя, петлепадобныя, у выглядзе хваліста ўкладзеных вакол донца 1 – 2 жгутоў або валіка). Чаркі гладкасценныя з масіўнымі донцамі або рэльефныя з вертыкальным жолабападобным дэкорам, звычайна цыліндрычнай і канічнай формаў з тоўстымі, тонкімі донцамі або дыскападобным паддонам. Большасць шкляніцаў і чарак выраблялі метадам адвольнага фармавання. Бакалы XVI – XVII стст. з цыліндрычнымі, ледзь расшыранымі ўверсе чашамі і ножкамі, што ўтвараліся балясінамі і дыскамі. Бутлі XVI – XVIII стст. (адвольна фармаваныя або выдзіманыя ў форму) з неасветленага зялёнага, карычневага, жоўта-зялёнага шкла, цыліндрычнай або круглай формы. Кварты XV – XVI стст. 4-гранныя, аздабляліся пячаткамі з выявамі гербаў і надпісамі лацінскімі літарамі, манаграмамі.

Посуд для піцця XIV – XVI стст. адвольна фармаваны. Пераважна цыліндрычны і шарападобны; XVII – XVIII стст. – канічны; XIX ст. – цыліндрычны, шарападобны і канічны, некаторыя вырабы аздаблялі гравіраваннем і шліфаваным дэкорам.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 14 (463) красавік 2013 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 44
Гасцей: 44
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.