Серада, 24.04.2024, 22:06

МІНСКІ ГАРАДСКІ МУЗЕЙ

Галоўная »
МІНСКІ ГАРАДСКІ МУЗЕЙ дзейнічаў у Мінску ў 1912-15 гг. Адкрыты ў чэрвені 1912 г. Створаны Мінскім таварыствам аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі з дазволу і пры падтрымцы гарадской думы. Існаваў на сродкі гарадской управы і ахвяраванняў прыватных асоб і ўстаноў. Размяшчаўся ў доме Федаровічаў (цяпер будынак Галоўпаштамта). Кіраваў музеем савет з 5 асоб (3 выбірала дума, 2 — таварыства).

Аснову экспазіцыі складалі падараванні членаў таварыства, розных устаноў горада, мінскай інтэлігенцыі. Меў гістарычны, археалагічны, этнаграфічны, прыродазнаўчы, мастацка-прамысловы аддзелы. Экспанаваліся ўзоры глебы, мінералаў, чучалы звяроў і птушак, шкілеты дагістарычных жывёл, старажытныя прылады працы і манеты, узоры народнага ткацтва і інш. У спецыяльным сховішчы зберагаліся старадрукі, карты, рукапісы, гравюры і іншыя каштоўнасці. Сярод экспанатаў: каменныя сякеры, кавалкі скамянелага дрэва, рэшткі шкілетаў дагістарычных жывёл, жалезны наканечнік старажытнай дзіды, ікла маманта, самаробная стрэльба селяніна Ігуменскага павета і інш.

Музей наладжваў тэматычныя выстаўкі, збіраў школьныя калекцыі, розныя дапаможнікі і інш. У сувязі з 1-й сусветнай вайной у 1915 г. спыніў дзейнасць. У 1920 г. частка экспанатаў, захаваных Е.Федаровіч, перададзена Мінскаму абласному музею.

Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.