Пятніца, 03.05.2024, 04:25

МЯШЧАНЕ

Галоўная »

МЯШЧАНЕ (польск. адз. лік mieszczanіn гараджанін) — падатнае саслоўе ў Вялікім Княстве Літоўскім у 14 — 18 ст. і ў Расіі ў 1775 — 1917 гг., якое ўключала розныя катэгорыі гараджан — рамеснікаў, купецтва, дробных гандляроў і інш.

На Беларусі тэрмін мяшчане замацаваўся на працягу 15 ст. Да ліку мяшчан залічвалі тую частку рамеснікаў (у т. л. і цэхавыя), купецтва, дробных гандляроў, якая падпарадкоўвалася магдэбургскаму праву. У некаторых гарадах Беларусі (Віцебск, Полацк) уваходзіла таксама землеўласніцкая частка гараджан, якая выконвала вайсковы абавязак — мяшчане конныя, путныя, пасельскія. Яны складалі прывілеяваную групу мяшчан, вызваляліся ад падаткаў.

Пасля далучэння Беларусі да Расіі на мяшчан беларускіх гарадоў пашырана заканадаўства Расійскай імперыі. Акты 1775 г. і 1785 г. залічылі да мяшчан пасадскіх людзей і частку гараджан, што не ўваходзіла ў купецкія гільдыі, рамесныя цэхі. Мяшчане выконвалі рэкруцкую павіннасць, былі абмежаваны ў праве перамяшчацца, да 1863 г. на іх пашыраліся цялесныя пакаранні.

Званне мяшчаніна спадчыннае, аднак мяшчане папаўняліся за кошт збяднелых купцоў, прыватнаўласніцкіх сялян, якія выкупіліся або былі адпушчаны памешчыкамі. Паводле перапісу 1897 г. мяшчан і купцоў у беларускіх губернях было 1800,1 тыс. чалавек — 22,4 % насельніцтва; у гарадах (без мястэчак) — 69,5 % насельніцтва.

Аўтар: З.Ю.Капыскі
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.