Чацвер, 28.03.2024, 13:38

«МЛЫНОК»

Галоўная »
«МЛЫНОК» – традыцыйны танец. Называлі таксама «Мельнік». Музычны памер 2/4. Тэмп жвавы. Mae некалькі варыянтаў музыкі, харэаграфіі і прыпевак. Танцоры ў час выканання імітавалі вярчэнне млынавых жорнаў, работу млынара.

У Гомельскай вобласці ў «Мельніку» чацвёра выканаўцаў злучалі ў цэнтры правыя рукі і беглі па крузе, а пад іх рукамі ваўчком круціўся пяты танцор. Часам танцоры голасам перадавалі тарахценне млына. У Лельчыцкім раёне чацвёра выканаўцаў, злучыўшы ў цэнтры левыя рукі, круціліся па крузе, рабілі ўзмахі рукамі над галавой і далучалі іх да левых рук, гэтым самым імітавалі кручэнне лопасцей ветрака. На Віцебшчыне саліст круціўся ў цэнтры хаты ў прысядцы з выцягнутай убок нагой (рух «млын»).

На сцэне «Млынок» выконваўся ў пачатку 20 ст. першай беларускай трупай Iгната Буйніцкага.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар:Ю.М. Чурко
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.