Пятніца, 19.04.2024, 07:11

МОВА НАРОДНАСЦІ

Галоўная »
МОВА НАРОДНАСЦІ – агульная для ўсёй народнасці мова. Як і сама народнасць, складвалася ў перыяд развіцця феадалізму. Прайшла на змену мове племені і папярэднічае нацыянальнай. У працэсе ўтварэння народнасці мова аднаго з плямёнаў (больш развітога ці шматлікага) станавілася агульнай, іншыя ж выступалі ў ролі дыялектаў або знікалі.

Вышэйшая форма мовы народнасці – літаратурная. Ва ўмовах уласцівага перыяду існавання народнасцяў значнага дыялектнага драблення ў якасці літаратурнай мовы можа выступаць чужая і незразумелая большай частцы народа кніжная мова з пэўнай культурнай традыцыяй (напрыклад, лацінская мова ў заходнееўрапейскіх народаў, стараславянская мова ва ўсходніх і паўднёвых славянаў і інш.).

Мова беларускай народнасці пачала складвацца ў XIII ст. ва ўмовах феадальнай раздробленасці і ўвабрала ў сябе дыялекты старажытнарускай мовы, што развіліся з гаворак усходнеславянскіх плямёнаў — дрыгавічоў, радзімічаў, заходніх крывічоў.

У XIV – XV стст. сфармавалася літаратурная старабеларуская мова з уласцівымі ёй дзелавымі, рэлігійнымі, свецка-мастацкімі жанрава-стылявымі разнавіднасцямі. Яна развівалася ва ўзаемасувязі з гаворкамі, на аснове якіх утварыліся сучасныя беларускія дыялекты, і функцыянавала да XVIII ст. Пасля заняпаду старабеларускай пісьменнасці, выкліканага ўзмацненнем на беларускіх землях спачатку паланізацыі, а потым – русіфікацыі, беларуская мова народнасці існавала пераважна ў вусна-гутарковай форме да ўтварэння на яе аснове нацыянальнай мовы.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 35 (484) верасень 2013 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.