Пятніца, 29.03.2024, 08:21

НАВАГРУДСКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
НАВАГРУДСКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў 1987 г., экспазіцыя адкрыта з 1992 г.

Навагрудак, Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей
Свята-Мікалаеўскі сабор і будынак музея

У 9 залах прадстаўлена гісторыя і культура горада і рэгіёна ў перыяд з X да сярэдзіны XX ст.: Навагрудак як галоўны горад беларускага Панямоння, цэнтр аб’яднання беларускіх і літоўскіх зямель у Вялікае Княства Літоўскае і яго першая сталіца, месца каранацыі князя Міндоўга; гісторыя габрэйскай і татарскай абшчын Навагрудка, праваслаўных і каталіцкіх храмаў, сінагогі і мячэці; славутыя навагрудчане, якія ўнеслі значны ўклад у навуку і культуру Беларусі, Еўропы і ўсяго свету; этнаграфія, а таксама Навагрудчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На асобнай пляцоўцы ў 2007 г. створана экспазіцыя "Музей габрэйскага супраціўлення на Навагрудчыне ў гады Халакоста”. Гэта адзіны музей у Беларусі, створаны на месцы былога гета, у якім прадстаўлена гісторыя самых паспяховых у акупаванай нацыстамі Еўропе ўцёкаў праз тунель, збудаваны вязнямі, а таксама гісторыя габрэйскага партызанскага атрада Бельскага.

Музей праводзіць канферэнцыі па гісторыі Навагрудчыны і тэме Халакоста, ажыццяўляе праект "Крытычны разгляд гісторыі праз дыялог пакаленняў "Раскажы мне сваё жыццё". Штогод музей наведвае звыш 9 тысяч чалавек. Агульная колькасць адзінак захоўвання — 21579. Асаблівую каштоўнасць маюць асабістыя архівы сусветна вядомага вучонага ў галіне астранаўтыкі Б.Кіта і мастака В.Сташчанюка, скарб бронзавых бранзалетаў з раскопак гарадзішча VIII — X стст. на гары Радагошча. Праводзяцца музейныя заняткі, тэматычныя экскурсіі і лекцыі.

Крыніца: Першы нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Каталог музеяў.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012

Адрас: 231400, г.Навагрудак, вул.Гродзенская 2
Тэл.: +375-1597-21470, +375-1597-21430, +375-1597-22395
Сайт: navagrudak.museum.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.