НАВАГРУДСКІ ПАРК — помнік садова-паркавага мастацтва ў
горадзе
Навагрудак Гродзенскай вобласці.
Навагрудскі парк, схема Створаны ў 1930-я г. каля
Навагрудскіх замкаў. Парк рэгулярна-пейзажны, плошчаю 10,2 га. У аснове планіроўкі сістэма радыяльных алей, якія разыходзяцца ад уваходнай пляцоўкі і перасякаюцца некалькімі кальцавымі дарожкамі. Кампазіцыя дапаўняецца маляўнічымі групамі і асобнымі пасадкамі дрэў.
Курган, насыпаны ў гонар Адама Міцкевіча
Перад уваходам у парк — курган, насыпаны ў гонар А.Міцкевіча. Паводле дэндралагічнага складу парк быў адным з самых багатых на Беларусі (значна пашкоджаны ў
Вялікую Айчынную вайну). У ім расло каля 70 экзотаў і дэкаратыўных форм, у т.л. дугласія цісалістая, лістоўніца еўрапейская, піхты, дуб чырвоны і інш.