Панядзелак, 29.04.2024, 02:46

НАВАГРУДСКІ ПРАЛОГ

Галоўная »
НАВАГРУДСКІ ПРАЛОГ — беларускі рукапісны помнік 1512 г. Адносіцца да т.зв. шырокіх (вялікіх па змесце) і ўключае жыццяпісы святых на месяцы верасень-люты. Пісаны ў ліст (625 лістоў) паўуставам, які пераходзіць у прыгожы буйны ўстаў, на царкоўнаславянскай мове з беларускімі лексічнымі і арфаграфічнымі асаблівасцямі.

Пасляслоўе сведчыць, што кніга напісаная ў Наваградку манахам Якімцом і «роукою многыхъ дьяков», а «переплетена быс сіа книга рукою іерея Пръфирія иж в Любче». Пісец просіць чытача выпраўляць недакладнасці «своим розумом» і прабачыць яму магчымыя памылкі.

Першы ліст аздоблены застаўкай, якую ўтварае складанае перапляценне кругоў. Ініцыялы і арнамент застаўкі «балканскага» тыпу. Абклад драўляны, акаваны. Навагрудскі пралог зберагаўся ў Супрасльскім манастыры; з 1860-х гг. у Віленскай публічнай бібліятэцы, зараз у Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 17 (514) красавік 2014 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.