Субота, 27.07.2024, 02:48

НЕАРАМАНТЫЗМ

Галоўная »
НЕАРАМАНТЫЗМ (ад неа...+ рамантызм), «новы рамантызм» — умоўная і няўстойлівая назва асобных эстэтычных тэндэнцыяў і літаратурна-мастацкіх плыняў, што ўзніклі ў еўрапейскіх краінах канца XIX — пачатку XX ст., развівалі паэтыку і стылістыку рамантызму ў новых умовах. У высокаразвітых нацыянальных літаратурах узнік як рэакцыя на крайнія формы мадэрнізму, натуралізму, дэкадэнцтва; суіснаваў і нават арганічна спалучаўся з рэалізмам, сімвалізмам, імпрэсіянізмам і іншымі кірункамі. Прадстаўнікі неарамантызму апявалі жыццё выключных людзей, героіку прыгодніцтва, экзотыку невядомых краінаў. Тыповы неарамантычны герой — актыўны, мужны і незвычайны чалавек высокай думкі і магутнай волі, проціпастаўлены інертнаму, мяшчанскаму побыту.

Шырока выявіўся ў англійскай літаратуры, асабліва ў творах на каланіяльную тэматыку, і характарызаваўся напружанымі, драматычнымі сюжэтамі, рэалістычнай стылістыкай (творчасць Р. Кіплінга, Дж. Конрада, А.К. Дойла, Г. Хагарта і інш.). У нямецкай і скандынаўскіх літаратурах спалучаўся з імпрэсіянізмам і сімвалізмам (драматургія Г. Гаўптмана, Г. Ібсена, проза К. Гамсуна і інш.). Да неарамантызму належалі пісьменнікі розных, часам процілеглых, светапоглядных арыентацыяў — ад містыкаў і ніцшэанцаў да паслядоўных дэмакратаў і прыхільнікаў рэвалюцыі. Дэмакратычная плынь неарамантызму прадстаўленая творамі С. Выспянскага, Э. Войніч, Ф. Гарсія Лоркі, Дж. Лондана, элітарна-арыстакратычная — творамі Г. фон Гофмансталя, С. Пшыбышэўскага і інш. Неарамантычныя вобразы і матывы характэрныя для твораў маладога Максіма Горкага, Л. Андрэева, Д. Меражкоўскага, К. Бальмонта, М. Гумілёва, 3. Гіпіус, С. Гарадзецкага і іншых рускіх пісьменнікаў.

У дакастрычніцкай беларускай літаратуры асобныя тыпалагічныя рысы дэмакратычнага неарамантызму характэрныя для многіх рамантычных твораў Янкі Купалы (паэмы «Сон на кургане», «На куццю» і інш.), Якуба Коласа (паэма «Сымон-музыка»), асобных вершаў Максіма Багдановіча, «нашаніўскай» паэзіі і прозы. У сучаснай літаратуры найчасцей выступае ў спалучэнні з рэалізмам або выкарыстоўваецца як стылістычны прыём.

Крыніца: "Краязнаўчая газета”
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 61
Гасцей: 61
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.