Пятніца, 26.04.2024, 13:24

НЕМЦАЎ Алесь Гаўрылавіч

Галоўная »
НЕМЦАЎ Алесь Гаўрылавіч (29.08.1898 г., Гомель — сакавік 1938 г.) — беларускі краязнавец. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Яраслаўлі (1917), хіміка-біялагічны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута (1933). Працаваў у Асіповіцкай чыгуначнай школе (1917—38 гг.). Карэспандэнт Цэнтральнага бюро краязнаўства (з 1929 г.).

Вывучаў этнаграфію і фальклор Асіповіцкага раёна. У часопісе «Наш край» змясціў артыкулы: «Вяселле: Запісана ў в. Смык-Слабада Зборскага сельсавета і в. Заручэўе Дзераўцоўскага сельсавета ў студзені-лютым 1927 г.— Асіповіцкага раёна» (1927, № 4), «Спосабы лову жывёл і птушак у Асіповіцкім раёне» (1927, № 5), «Замоскі сельсавет Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі» (1927, № 6—7), «Гута «Камінтэрн»: Месцазнаходжанне і кароткая гісторыя» (1929, № 10), у часопісе «Савецкая краіна» — артыкул «Скарыстаем мясцовую сыравіну (Асіповіцкі раён)» (1932, № 9) і інш.

Твор: Помнікі старасавеччыны ў Асіповіцкім раёне // Асіповіцкі раён Бабруйскай акругі. (Мн., 1928. Вып. 2.).

Аўтар: В.I. Скідан
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.