Субота, 27.07.2024, 03:08

НЯМЦЭВІЧ Юльян Урсын

Галоўная »
НЯМЦЭВІЧ Юльян Урсын (16 лютага 1757 г., в, Скокі, Берасцейскі павет, цяпер Брэсцкі раён – 21 мая 1841 г., Парыж) – польскі пісьменнік, палітычны дзеяч, гісторык.

Вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, у 1770 – 1777 гг. у Рыцарскай школе (Кадэцкім корпусе) у Варшаве. Абраны паслом на Чатырохгадовы сейм 1788 – 1792 гг., удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі 3 мая 1791 г. 3 1791 г. член Адукацыйнай камісіі. Пасля перамогі прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі эміграваў, жыў у Саксоніі, Аўстрыі, Італіі.

Пад час паўстання 1794 г. ад'ютант і сакратар Т. Касцюшкі. Паранены ў Мацяёвіцкай бітве, трапіў у палон; зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбургу. Пасля амністыі ў 1796 г. разам з Касцюшкам выехаў у ЗША.

Вярнуўся ў Варшаву ў 1807 г., заняў пасаду сакратара Сената Варшаўскага княства. 3 1813 г. сакратар Сената Каралеўства (Царства) Польскага. У сваім маёнтку Урсынаў пад Варшавай сабраў вялікую бібліятэку. У 1809, 1816 і 1819 гг. зрабіў некалькі падарожжаў па Беларусі з мэтаю апісання помнікаў. У 1820 г. у Віцебску ставілася камедыя Ю. Нямцэвіча «Пан Навіна». 3 1827 г. старшыня Таварыства сяброў навук у Варшаве.

Пад час паўстання 1830 – 1831 гг. увайшоў у склад Часовага ўрада, абраны сенатарам-кашталянам. Пасля задушэння паўстання маёмасць Ю. Нямцэвіча канфіскаваная, у тым ліку і бібліятэка, якую прадалі на аўкцыёне. Ю. Нямцэвіч эміграваў у Парыж. У 1838 г. заснаваў у Парыжы Польскую бібліятэку.

Адзін з найвыдатнейшых польскіх пісьменнікаў эпохі Асветніцтва.

У адным з першых сваіх мастацкіх твораў (палітычнай камедыі «Вяртанне пасла», 1790) выказаўся за сацыяльныя рэформы ў Рэчы Паспалітай, вызваленне сялянаў ад прыгону. Аўтар зборнікаў «Літоўскія лісты» (1812), дзе адлюстраваў мясцовую літоўскую (ліцвінскую, беларускую) тэматыку, і патрыятычнага палітычнага цыкла «Гістарычныя песні» (1816), раманаў «Два паны Сяцехі» (1815), «Ян з Тэнчына» (1825) ды іншых твораў. У кнігах «Дзённікі маіх часоў» (выйшла ў 1848), «Гістарычныя падарожжы па польскіх землях, што адбыліся ад 1811 да 1828 гадоў» (выйшла ў 1858) апісаў Брэст, Гродна, Навагрудак, жыццё беларускіх сялянаў. Напісаў «Гісторыю панавання Жыгімонта III» (тт. 1 – 3, 1818 – 1819), «Жыцці значных людзей XVIII ст.» (выйшла ў 1904). Ініцыятар і рэдактар выдання «Збор гістарычных мемуараў пра старажытную Польшчу» (тт. 1-7, 1822 – 1836), куды ўлучаў «Дыярыюшы» С. і Б. Маскевічаў.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 11 (604) сакавік 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 52
Гасцей: 52
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.