Пятніца, 26.04.2024, 05:43

НЯСВІЖСКАЕ КНЯСТВА

Галоўная »
НЯСВІЖСКАЕ КНЯСТВА — буйное феадальнае зямельнае ўладанне князёў Радзівілаў у 16—18 ст. у Навагрудскім павеце. Цэнтр — г. Нясвіж. Вядома з сярэдзіны 15 ст. (паводле некаторых звестак, існавала ў 13 ст.).

У 1492 г. вялікі князь Аляксандр падараваў двор Нясвіж з с. Круты Бераг і Чучэвічы П.Я.Мантыгірдавічу. У 1-й палове 16 ст. маёнтак перайшоў да Радзівілаў. У 1547 г. М.Радзівіл Чорны атрымаў ад імператара Карла V княжацкі тытул «Свяшчэннай Рымскай імперыі», які ў 1549 г. прызнаны вялікім князем BKЛ. 3 гэтага часу да Нясвіжскага маёнтка Радзівілаў ужывалася назва Нясвіжскае княства.

У пачатку 1560-х г. у Нясвіжскім княстве праведзена валочная памера. У буйную латыфундыю Нясвіжскае княства ператварыў сын Чорнага — М.К.Радзівіл Сіротка. У 1568-69 гг. да яго ў спадчыну перайшло і далучана да Нясвіжскага княства Мірскае графства. У 1587 г. гэта латыфундыя падзялялася на 7 ключоў (Нясвіжскі, Мірскі, Свержанскі, Быхаўшчынскі, Чанавіцкі, Салтанаўскі, Затур'янскі), налічвала каля 40 сёл.

На поўдні Нясвіжскае княства межавала з Клецкім княствам Радзівілаў. На аснове Нясвіжскага княства ў 1586 г. створаны буйны маярат — Нясвіжская ардынацыя, правы на якую перадаваліся ў спадчыну старэйшаму прадстаўніку Радзівілаў па мужчынскай лініі.

У пачатку 17 ст. памеры Нясвіжскага княства дасягнулі 5810 валок, тут было каля 3600 «дымоў» (25 тысяч чалавек насельніцтва). У Нясвіжы знаходзіўся замкавы суд, якому падлягала ўсё насельніцтва, у тым ліку і шляхта.

Аўтар: В.С. Пазднякоў
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.