Аўторак, 23.04.2024, 18:39

НЯСВІЖСКАЯ НАСТАЎНІЦКАЯ СЕМІНАРЫЯ

Галоўная »
НЯСВІЖСКАЯ НАСТАЎНІЦКАЯ СЕМІНАРЫЯ — навучальная ўстанова, якая рыхтавала настаўнікаў пачатковых школ. Створана ў 1875 г. у Нясвіжы замест закрытага дамініканскага кляштара па ініцыятыве міністра асветы Расіі графа Дз.А.Талстога і папячыцеля Віленскай навучальнай акругі М.А.Сергіеўскага як «асветны і адукацыйны фарпост, які будзе служыць адпорам польскаму каталіцызму».

У розны час у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі выкладалі К.Ф.Шчансновіч, С.А.Кулагін, І.Ф.Нікалаеўскі, П.Р.Бывалькевіч, Л.К.Лычкоўскі, Ф.В.Лукашэвіч, С.А.Гурыновіч, Ф.А.Кудрынскі, ксёндз В.Гадлеўскі і інш. Тэрмін навучання 3 — 5 гадоў. Фінансавалася з дзяржаўнага бюджэту. Мела фізічныя і прыродазнаўчы кабінеты, хімічную лабараторыю, актавую залу, клас для заняткаў ручной працай, інтэрнат для навучэнцаў. Пры семінарыі дзейнічала ўзорнае пачатковае вучылішча, метэаралагічная станцыя (з 1900 г.), музей (з 1910 г.). У 1914 г. у фундаментальнай бібліятэцы 3630 тамоў, у вучнёўскай — 1710.

У жніўні 1915 г. семінарыя эвакуіравана ў г. Вязьма Смаленскай губерні. У час бежанства на вучобу прымаліся пераважна выхадцы з Беларусі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю дазвалялася прымаць асоб неправаслаўнага веравызнання і жаночага полу; створаны беларускі вучнёўскі культурна-асветніцкі гурток «Прасвета». Летам 1917 г. семінарыя рээвакуіравана ў Нясвіж. У час польскай акупацыі 1919 г. падпарадкоўвалася Беларускай школьнай радзе Меншчыны. У розны час у семінарыі вучыліся А.Галіна, Адам Багдановіч, П.Дземідовіч, К.Міцкевіч (Якуб Колас), В.Камлюк, А.Сташэўскі, В.Сташэўскі, М.Раманоўскі (К.Чорны), Аляксандар Сержпутоўскі і інш. Закрыта ў снежні 1919 г.

Аўтар: У.В.Ляхоўскі
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.