Субота, 27.07.2024, 02:24

НОВІК-ПЯЮН Сяргей Міхайлавіч

Галоўная »
Новік-Пяюн Сергей Міхайлавіч
НОВІК-ПЯЮН Сяргей Міхайлавіч (нарадзіўся 27.08.1906 г., в. Лявонавічы Нясвіжскага раёна — 26.08.1994 г., г. Мінск) — беларускі паэт, празаік, мастак. Псеўданімы: Алесь Бярозка; С. Каліноўскі; Малады Дзядок; Сяргей Пяюн; С. Стапанчык; Н. Сяргееў; Od naszego morza; Dziecko Pomorza; Glos Swiecki; Krasnoludek; Krasnoludek z Boryw Tucholskich; Stary Dziadok; крыптанімы: H.; C. H.; C. П.; N.

Скончыў Нясвіжскую гімназію (1924), беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні (1926). Арганізатар і першы кіраўнік Лявонавіцкага народнага хору, беларускай школы ў роднай вёсцы (1926). Арганізаваў гурток ТБШ, беларускую бібліятэку і тайныя школы ў Лявонавічах і наваколлі, за што ў 1926 г. высланы польскімі ўладамі ў Свеце над Віслай. У 1927 — 1931 гг. супрацоўнік віленскага часопіса для дзяцей «Заранка». Пасля вяртання ў родныя мясціны ў 1931 г. зноў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім. Чарговы раз арыштаваны польскімі ўладамі ў сакавіку 1939 г.; зняволены ў турме ў Баранавічах. Вызвалены пасля прыходу Чырвонай Арміі. У 1939 — 1940 гг. працаваў у сістэме народнай адукацыі, потым дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музея. У чэрвені 1941 г. выратаваў экспанаты музея разам з I. Стаброўскім, схаваўшы іх на ўскраіне горада. Пад час вайны падтрымліваў сувязі з партызанамі. У 1943 г. арыштаваны СД; адпраўлены ў лагер смерці Калдычэва. 4 ліпеня 1944 г. пад час расстрэлу групы вязняў (600 чалавек) паранены, прыкінуўся мёртвым, што і выратавала.

Па вызваленні Слоніма працаваў дырэктарам Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея. 14 снежня 1944 г. арыштаваны органамі НКДБ; 24 сакавіка 1945 г. ваенным трыбуналам асуджаны за «здраду радзіме» на 10 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлены на Калыму. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд з 5 лістапада 1958 да 18 снежня 1958 г.

У 1959 г. вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слоніме, Нясвіжы; з 1960 г. — у Мінску. 3 1984 г. член СП Беларусі. Пахаваны на могілках у в. Лявонавічы.

Дэбютаваў вершам «Не бядуй» у часопісе «Студэнцкая думка» (№ 4, 1925). Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах і на эсперанта. Асобным выданнем выйшла п’еса «Ёлка Дзеда Мароза» (Вільня, 1927 г.). Афармляў часопіс для дзяцей «Заранка» (1927 — 1931 г.). Аўтар зборнікаў вершаў «Заўсёды з песняй» (1984), «Зорачкі ясныя» (1986), «Песні з-за кратаў» (1993), успамінаў пра Янку Купалу, Гальяша Леўчыка, I. Стаброўскага. Некаторыя песні на словы С. Новіка-Пеюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»), папулярныя ў выкананні спевака з ЗША Данчыка. У серыі «Беларускі музычны архіў» (лэйбл «БМА-груп») выйшаў музычны альбом «Дні лятуць. Песні з-за кратаў» (2005), прысвечаны 100-годдзю нараджэння С. Новіка-Пеюна.

Крыніца: «Краязнаўчая газета», №48 (593) снежань 2015 г.;
«Краязнаўчая газета», № 1 (594) студзень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 13
Гасцей: 13
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.