Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Чацвер, 25.04.2024, 06:36 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ПАДАРОСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ АЛЬЖБЕТЫГалоўная »ПАДАРОСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ АЛЬЖБЕТЫ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Падароск Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Учынены ў 1993 годзе з былога мураванага будынка пажарнай аховы. Прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам, завершаным над алтарнай часткай шатровай сігнатуркай. Да тарцовага фасада далучана двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Плоскасныя фасады пазбаўлены архітэктурных абломаў, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. |
|