Субота, 27.07.2024, 02:52

ПАДГАРОДНЕНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ

Галоўная »
ПАДГАРОДНЕНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ размяшчаецца на заходняй ускраіне вёскі Пагародна (Гародна) Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў сярэдзіне 18 стагоддзя каля палаца Л.Тышкевіча (не захаваўся) як родавая пахавальня ў сядзібе Гародна. З'яўляецца філіяльнай пры касцёле святога Юрыя ў вёсцы Восава. Паўзруйнавана ў 1950 годзе, адбудавана і асвячона ў 1996 годзе. Адлюстравана на малюнку Напалеона Орды 1875—77 гг.


Помнік архітэктуры ракако. Аднанефавы аб'ём з двухпавярховай квадратнай у плане пад агульным двухсхільным дахам плябаніяй з боку апсіды. Увагнутая плоскасць фасада раскрапавана шматслойнымі пілястрамі з ракайльнымі капітэлямі, завершана фігурным шчытом з ляпной выявай герба ўладальніка сядзібы. Уваход вырашаны паўавальным парталам, над ім — фігурны аконны праём. Бакавыя фасады расчлянёны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасценках.

Унутры зала была перакрыта крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках, якія на сценах пераходзілі ў пілястры з ракайльнымі капітэлямі. Пластыка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр'ера з'яўляецца пластычны ляпны алтар, кампазіцыйна падобны галоўнаму фасаду будынка: пілястры з лепкай на капітэлях акаймоўваюць арку, над якой быў картуш з гербам уладальніка сядзібы. Над уваходам знаходзяцца хоры з увагнута-пукатым парапетам на фігурных слупах-дыньках, на якія вялі вітыя лесвіцы бакавых цыліндрычных шахт. Дзверы па баках алтара вялі ў калідор, з якога — у прыбудову плябаніі з авальнымі скляпеннямі на першым паверсе. Пад капліцай скляпеністая крыпта-пахавальня.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 62
Гасцей: 62
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.