ПАДЗІТВЕНСКАЯ КАПЛІЦА МАЦІ БОЖАЙ ВОСТРАБРАМСКАЙГалоўная »
ПАДЗІТВЕНСКАЯ КАПЛІЦА МАЦІ БОЖАЙ ВОСТРАБРАМСКАЙ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Падзітва Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва.
Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане зруб накрыты двухсхільным дахам, завершаным над трохвугольным франтонам чатырохкалоннага порціка васьмігранным барабанам- званіцай пад цыбулепадобным купалам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|