Субота, 27.07.2024, 03:19

ПАКРОВЫ

Галоўная »
ПАКРОВЫ — старажытнае земляробчае свята славянаў. Адзначалася 1 кастрычніка паводле старога стылю як свята заканчэння палявых працаў. Вытокі ляжаць у глыбокай старажытнасці, калі славянскія земляробчыя плямёны пакланяліся розным язычніцкім боствам. Пакровы лічыліся пераломным момантам у жыцці прыроды. Да іх звычайна завяршаліся ўсе працы на полі, у садзе, уцяпляліся жыллё і гаспадарчыя пабудовы.

Пасля Пакроваў у сялянскім жыцці пачынаўся новы цыкл працаў — нарыхтоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўтрыманне і г.д. («На Пакровы дай сена карове», «Прыйшлі Пакровы, пытаюць, ці да зімы гатовы»). Пасля Пакроваў пачыналася пара вяселляў. У народзе гавораць: «Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю снегам, ваду лёдам, a дзяўчат шлюбным чэпкам». У гэты дзень, у залежнасці ад прыродных умоваў, жывёле скармлівалі пажынальны сноп. Лічылася, што яна падрыхтаваная да зімы. Дзяўчаты ўвечары перад Пакровамі варажылі пра замужжа: слухалі з блінам на скрыжаваннях, у якім баку брэша сабака (туды, маўляў, пойдуць замуж); елі на ноч салёную аладку (спадзяваліся, што суджаны паднясе вады) і інш. 3 Пакроваў раней пачыналіся попрадкі (вячоркі, супрадкі), што працягваліся да Вялікадня.

Пакровы таксама царкоўнае свята, якое адзначаецца праваслаўнай царквою 14 кастрычніка (па новым стылі).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 2 (643) студзень 2017 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 42
Гасцей: 42
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.