Субота, 27.07.2024, 03:20

ПАЛАЧАНЕ

Галоўная »
ПАЛАЧАНЕ — частка ўсходне-славянскай групы крывічоў, што ў IX ст. насяляла тэрыторыю сучаснай Віцебскай і поўнач Мінскай абласцей. На поўдні межавалі з дрыгавічамі, на паўднёвым усходе са смаленскімі крывічамі, на поўначы і ўсходзе — з ізборскімі крывічамі і наўгародскімі славенамі, на захадзе з Леталітоўскімі плямёнамі.

Палачане. Рэканструкцыя твару па чэрапу (з курганнага могільніка ў вёсцы Домжарыцы Лепельскага раёна)

Паводле «Аповесці мінулых гадоў» назву атрымалі ад ракі Палаты — прытока Заходняй Дзвіны. На думку некаторых даследчыкаў, палачане — саюз плямёнаў, што вылучыліся з крывіцкага аб'яднання плямёнаў з цэнтрам у Полацку, ад якога і атрымалі сваю назву. Стварылі адно з ранніх тэрытарыялыіа-палітычных аб'яднанняў, якое дало пачатак Полацкаму княству (першай дзяржаве на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь). Самыя старажытныя археалагічныя помнікі — доўгія курганы і паселішчы ў Полацку, Віцебску, Лyкомлі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №8 (649) люты 2017 год

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 41
Гасцей: 41
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.