ПАЛАЧАНЕНСКІ КАСЦЁЛГалоўная »
ПАЛАЧАНЕНСКІ КАСЦЁЛ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Палачаны Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку 21 ст.
Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над алтарнай часткай шатровай сігнатуркай. У фасад урэзана двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца з прамавугольным уваходным праёмам і люкарнай над ім. Плоскасныя бакавыя фасады расчлянёны вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|