ПАНЯМУНЬСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПАНЯМУНЬСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў вёсцы Панямунь Гродзенскага раёна на паўднёвы ўсход ад горада Гродна. Пабудавана ў другой палавіне 19 стагоддзя (да 1881 года) з цэглы пры сядзібе гродзенскага павятовага маршалка Р.А.Ляхніцкага.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, які над фасадам завершаны двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцай са стральчатымі праёмамі-прасветамі. Уваход вырашаны высокім стральчатым парталам з драўлянымі дзвярамі з гатычнымі філёнгамі. Бакавыя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. Зала капліцы перакрыта стральчатым скляпеннем. Пад капліцай крыпа-пахавальня.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|