Субота, 27.07.2024, 11:35

«ПАНСКАЯ ЛАСКА»

Галоўная »
«ПАНСКАЯ ЛАСКА» — беларускі ананімны вершаваны твор XIX ст. у жанры гутаркі. Напісаны, як мяркуюць, у канцы 60-х ці пачатку 70-х гадоў. Выразна выяўляе антыпрыгонніцкія, антыпамешчыцкія настроі сялянства.

У аснове сюжэта — камічнае побытавае апавяданне пра пана, якому ўначы сава здалася чортам і вельмі напалохала яго; на дапамогу яму прыйшоў селянін і злавіў саву, за што атрымаў збан гарэлкі, а назаўтра, праспаўшы працу, зарабіў «сотню розаг». У няхітры сюжэт невядомы аўтар уключыў эмацыйны, сацыяльна насычаны маналог пра невыноснае жыццё селяніна ў часы прыгону, калі селяніна не лічылі за чалавека: «сабачы сын, халоп, бэсція, псякрэў», сялянаў «білі розгай за марудні», « пілі... кроў, дзёрлі шкуру, як з скатоў».

«Панская ласка» — прыклад народнай публіцыстыкі з элементамі мастацкага паказу жыцця, з'яўляецца перапрацоўкай народнага анекдота пра пана і чорта. Вобраз памешчыка малюецца ў сатырычна-гратэскнай форме, вобраз селяніна — з лёгкім гумарам. У рытмічных адносінах верш неаднатыпны: асноўная частка напісаная блізкім да сілабічнага народным вершам, лірычная ўстаўка — чатырохстопным харэем.

Тэкст твора захаваўся ў рукапісным зборніку «Беларускія народныя паданні, быліны і песні сялян былога Себежскага павета http://www.gants-region.info/index/0-588ай губерні 1882 — 1890 гады» (архіў Рускага геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу), апублікаваны ў зборніку «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (1950 год). Можна прачытаць у: Ларчанка, М. На шляхах да рэалізму. — Мінск, 1958 — С. 157 — 158; Барысенка, B. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. — Мінск, 1957. - C. 129 — 130.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №37 (678) кастрычнік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.