ПАПОЎЦЕНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПАПОЎЦЕНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Папоўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Пастаўлена ў канцы 20 стагоддзя з цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашана чатырохгранным слупом пад шатровым дашкам. На франтальнай грані прамавугольная зашклёная ніша з абразом.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|