Субота, 27.07.2024, 03:00

ПАРКІ КУЛЬТУРЫ I АДПАЧЫНКУ

Галоўная »
ПАРКІ КУЛЬТУРЫ I АДПАЧЫНКУ – тып паркаў у гарадах і пасёлках, што з'явіўся ў часы СССР і захаваўся сёння; прызначаныя для масавага адпачынку насельніцтва ў спалучэнні з вырашэннем культурна-асветных і лячэбна-аздараўленчых задачаў. Уваходзяць у сістэму азелянення. Планавалася, што будуць адыгрываць значную ролю ў выхаванні працоўных, павышэнні іх грамадскай і вытворчай актыўнасці, фармавання высокіх эстэтычных густаў.

Ствараліся паводле рашэння выканкамаў Саветаў народных дэпутатаў з улікам колькасці насельніцтва, тэрыторыі, характару планіроўкі населеных пунктаў і прыродных умоваў. Асноваю маглі быць існыя паркавыя масівы, каштоўныя старадаўнія паркі (парк імя Луначарскага ў Гомелі, Кобрынскі парк і інш.), што абумоўлівае неабходнасць асаблівай увагі да іх аховы і рэстаўрацыі. Паводле функцыянальнага прызначэння тэрыторыя паркаў падзяляецца на асобныя сектары. Відовішчна-масавы прызначаны для арганізацыі сустрэчаў, урачыстасцяў, мітынгаў, карнавалаў і інш., размяшчаецца ў цэнтральнай частцы парку, абсталёўваецца трыбунамі, эстраднымі і танцавальнымі пляцоўкамі, месцамі для аркестраў, арэнамі ды іншымі атракцыёнамі для масавых забаваў. Сектар культурна-асветнай працы ўключае выставачныя павільёны, кінатэатры, чытальні, клубы. У сектары спартыўна-фізкультурных мерапрыемстваў створаныя пляцоўкі для актыўных спартыўных гульняў. Дзіцячы сектар размяшчаюць ізалявана, у больш спакойнай частцы парку са спецыяльным абсталяваннем для дзіцячых гульняў (каруселі, горкі, пясочніцы ды інш.). Сектар спакойнага адпачынку ствараецца ў зацішнай частцы парку з маляўнічым прыродным асяроддзем. Для абслугоўвання наведвальнікаў на ўсёй тэрыторыі парку культуры і адпачынку арганізоўвалася сетка пунктаў харчавання, зацішкаў ад непагадзі, інфармацыі і інш.

У БССР першыя паркі культуры і адпачынку закладзеныя ў Рэчыцы (1933), Слуцку (1935), Оршы (1937). Найбольшыя – у Гомелі, Віцебску, Мінску (імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, Перамогі, імя Чэлюскінцаў), Гродне, Наваполацку, Кобрыне, Брэсце.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №45 (686) снежань 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 41
Гасцей: 41
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.