Субота, 27.07.2024, 03:21

ПАРТРЭТ ДАНАТАРСКІ

Галоўная »
ПАРТРЭТ ДАНАТАРСКІпартрэт данатара, партрэт з данатарам (ад лац. donator дарыльнік), выява заказчыка (данатара) твора мастацтва або фундатара храма (з мадэллю будынка ў руках) перад Ісусам Хрыстом, Маці Божай або святым-заступнікам. Сустракаецца ў розных відах мастацтва, найчасцей у жывапісе. Адметныя рысы партрэта данатарскага: адлюстраванне данатара ўкленчаным з малітоўна складзенымі рукамі, індывідуалізацыя партрэтнай характарыстыкі яго і святога-заступніка, самапаглыбленасць і сузіральнасць стану партрэтаванага, адсутнасць у творах жыццёвых сувязяў і канфліктаў.

З'явіўся ў мастацтве сярэднявечча, росквіту дасягнуў у XIV — XVI стагоддзях. Вядомы ў многіх еўрапейскіх краінах як частка алтарных кампазіцыяў («Святая Кацярына і святая Магдаліна з данатарамі» Гуга ван дэр Гуеа, 1476—1478 гады) або фрэскавых размалёвак (кампазіцыя «Энрыка Скравеньі прыносіць у дар капэлу» Джота, прыкладна 1305 год, у Капэле дэль Арэна ў Падуі) і іншыя.

У мастацтве Беларусі вядомы з XVI стагоддзя. Найбольш ранні твор — абраз «Пакланенне вешчуноў», 1514 год (Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі), дзе ў выніку панаўленняў XVII стагоддзя змешчаная выява данатара (магчыма, Пётр Сапега, 1569—1611 гады). У абразе «Маці Боская з данатарамі» (блізу 1680 год) у выяве святога Дамініка і святога Ігнація адлюстраваныя браты Радзівілы. Сустракаецца ў беларускім манументальным мастацтве (фрэска «Спас з данатарам» М.Кошалева, 1902—1911 гады, у Баранавіцкім Пакроўскім саборы).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №7 (676) люты 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 39
Гасцей: 39
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.