Чацвер, 25.04.2024, 18:33

МУЗЕЙ СТАРАЖЫТНАБЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ

Галоўная »
МУЗЕЙ СТАРАЖЫТНАБЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заснаваны ў г.Мінск паводле рашэння Бюро Прэзідыума Акадэміі навук БССР ад 07.07.1977 г. як навуковы аддзел Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Адкрыты для наведвання ў 1979 г.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 11 тыс. адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — больш за 13 тыс. адзінак. Агульная плошча 1700 м², плошча экспазіцый 1100 м². Найбольш значныя калекцыі: археалогіі, тканін і народнага адзення 19 — пачатку 20 ст., іканапісу, сакральнай і мемарыяльнай скульптуры 16 — 19 ст., нумізматыкі, старадрукаў і гравюр, вялікі архіў фотанегатываў помнікаў культуры і мастацтва Беларусі.

Экспазіцыя музея размяшчаецца ў 3 залах. У 1-й зале праходзяць часовыя выстаўкі і прадстаўлена пастаянная археалагічная экспазіцыя. Сярод экспанатаў: касцяная скульптура са стаянкі Асавец-2 Бешанковіцкага раёна, фрагмент косці з гравіраваным малюнкам, падвескі з эмаллю (усе эпохі неаліту), матэрыялы з раскопак гарадзішча Маскавічы Браслаўскага раёна (12 — 13 ст.), косці з рунічнымі надпісамі (12 — пачатку 13 ст.), паліхромная кафля 16 — 18 ст. У 2-й размяшчаюцца этнаграфічныя калекцыі, дзе асаблівую цікавасць уяўляюць найбольш поўны збор народнага адзення, традыцыйная кераміка асноўных цэнтраў Беларусі. У экспазіцыі 3-й залы прадстаўлены экспанаты сакральнага мастацтва: абразы («Пакланенне вешчуноў», каля 1514 г., «Святая Параскева», 1642 г., і інш.), партрэты 16 — 19 ст., 2 слуцкія паясы, скульптура 16 — 19 ст. (надмагілле П.Сапегі і яго жонак, 1-я трэць 17 ст., і інш.), царскія брамы (2-я палова 17 — 18 ст.). Асобная экспазіцыя прысвечана традыцыйнай культуры і дэкаратыўна-прыкладному мастацтву раёнаў чарнобыльскай зоны. Музей мае рэстаўрацыйную майстэрню, праводзіць навуковыя даследаванні, канферэнцыі, выставачную і культурна-асветніцкую працу.

Аўтар: Б.А.Лазука
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа,
М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: г.Мінск, вул.Сурганава, д.1, корп.2
Тэлефоны: +375-17-284-18-82, +375-17-284-24-97
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.