Субота, 27.07.2024, 03:27

ПАРТРЭТ ПАХАВАЛЬНЫ

Галоўная »
ПАРТРЭТ ПАХАВАЛЬНЫ — жывапісная або скульптурная выява нябожчыка. Вядомы ў многіх народаў свету з даўніх часоў. На тэрыторыі Беларусі пашыраны ў XV — ХVIII стагоддзях. Партрэтам пахавальным маглі быць прыжыццёвая выява нябожчыка, адлюстраванне з яго прыжыццёвага партрэта або пасмяротнай маскі. Нярэдка быў часткай скульптурнага надмагілля.

Вылучаюць трунны партрэт, эпітафійны партрэт, жалобную харугву (канклюзія). Трунныя партрэты пісалі алеем на алавяных, свінцовых, медных, радзей срэбных пласцінках. Яны ўключалі выяву партрэтаванага (звычайна на нейтральным фоне з вельмі дакладнай трактоўкай рысаў твару), адлюстраванне яго герба, інфармацыйны надпіс, арнаментальнае аздабленне (партрэт Аляксандра Пацея, другая палова XVIII стагоддзя, мастак невядомы; зберагаецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі).

Вядомыя трунныя партрэты шасці- (XVII стагоддзе) і васьміграннай (XVIII стагоддзе) формы, што прымацоўвалі да тарца труны, а таксама авальныя, што змяшчалі побач з труной або ўстаўлялі ў скульптурную кампазіцыю (часта такі партрэт трымала ў руках алегарычная фігура). Цесна звязаны з ім паводле функцыі эпітафійны партрэт, які пісалі на металічных пласцінах або выразалі з каменю. Як правіла, ён быў часткай эпітафійнай кампазіцыі, што складалася з жывапіснага або скульптурнага партрэта нябожчыка, інфармацыйнага надпісу, арнамента (эпітафія Баляславу Біспінку, сябру Аляксандра Сапегі, працы I.Прукнера ў Ружанскім Траецкім касцёле, 1789 год).

Своеасаблівы від партрэта пахавальнага — жалобная харугва. Выконвалася з каштоўных тканінаў, вышытых залатымі і срэбнымі ніткамі, упрыгожвалася галунамі, карункамі. Уключала выяву і імя нябожчыка, адлюстраванне яго герба, даты нараджэння і смерці, часта — фрагмент жалобнай прамовы.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №8 (697) люты 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.