Субота, 27.07.2024, 02:41

ПАСЕЛІШЧА

Галоўная »
ПАСЕЛІШЧА — месца доўгатэрміновага пражывання людзей каменнага і бронзавага вякоў з рэшткамі жытлаў, гаспадарчых збудаванняў, слядамі вытворчай і побытавай дзейнасці. Ім уласцівыя працягласць 50 — 100 метраў, культурны пласт 0,2 — 1,5 метраў, насычаны разнастайнымі старажытнымі рэчамі (каменныя прылады працы, касцяныя вырабы ды іншыя), рэшткамі агнішчаў, касцямі, ракавінкамі і гэтак далей. Часам культурны пласт падзяляецца на некалькі культурных гарызонтаў.

Жытлы на паселішчы нярэдка трывалыя, доўгачасовыя, у палеаліце ўмацаваныя ў аснове касцямі мамантаў і валунамі, у неаліце заглыбленыя ў мацярык, з агнішчамі, гаспадарчымі або культавымі ямамі ўсярэдзіне, часам будаваліся на палях або памостах.

Паселішчы размяшчаліся пры старажытных берагавых лініях, у палеаліце — на схілах лагчынаў і мысах карэнных берагоў, пад пластамі суглінкаў, звычайна на вышыні больш за 15 метраў, у мезаліце — на высокіх рачных тэрасах, пясчаных узвышэннях, астанцах, у неаліце і бронзавым веку — на першай тэрасе і высокай пойме, часам пад пластам торфу, ніжэй за сучасны ўзровень вады. Паселішчы існавалі побач са стаянкамі і сведчылі аб пераходзе да аселага спосабу жыцця, накапленні маёмасці, што стала магчымым асабліва ў неаліце ў сувязі з развіццём рыбалоўства, а пазней — пераходам да прымітыўнага земляробства і жывёлагадоўлі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №21 (710) чэрвень 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 30
Гасцей: 30
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.