Пятніца, 26.04.2024, 01:27

ПЕТРЫКАЎСКІ КАСЦЁЛ ЗВЕСТАВАННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ МАРЫІ

Галоўная »
ПЕТРЫКАЎСКІ КАСЦЁЛ ЗВЕСТАВАННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ МАРЫІ размяшчаецца ў горадзе Петрыкаў Гомельскай вобласці на вуліцы Карла Маркса. Пабудаваны ў 1999—2001 гадах з цэглы.


У архітэктуры храма адчуваюцца гатычныя рэмінісцэнцыі. Лапідарную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане малітоўная зала пад двухсхільным дахам і далучаная да яе з франтальнага боку трох’ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. На белакаменным фоне сцен вылучана чырвона-цагляная арнаментыка фрызаў, ліштвы вокнаў і прамавугольнага ўваходнага праёма, між'ярусныя паясы.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.