Субота, 27.07.2024, 02:31

ПЛЯТЭР Адам Аўгусцінавіч

Галоўная »
ПЛЯТЭР Адам Аўгусцінавіч (15.06.1790 года, горад Краслава, Латвія — 13.01.1862 года) — краязнаўца, археолаг. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1817). Член Кракаўскага навуковага таварыства (1821), Віленскай археалагічнай камісіі (1856). Куратар школаў Дынабургскага павета Віцебскай губерні.

Падарожнічаў па Дзвіне. Апісваў помнікі архітэктуры, археалогіі, Барысавы камяні [«Аб старажытных камянях з надпісамі, знойдзеных у рацэ Дзвіне (XII стагоддзе) каля Полацка і Дзісны», 1843 год], Вывучаў пахаванні ў курганах на балцка-славянскім сумежжы. Друкаваўся ў часопісах «Rubon» («Рубон»), «Athenaeum» («Атэнэум»), «Przyjariel ludu» («Сябар народа») і іншых. Пісаў пра самабытнасць краю, мясцовыя абрады, вераванні. Цікавіўся беларускім фальклорам. У сваім доме ў Краславе стварыў музей, бібліятэку, архіў. Сабраў шмат матэрыялаў з Падзвіння, частку якіх перадаў у Віленскі музей старажытнасцяў. Пакінуў працу «О dawnych grobach і starozytnosciach odkrytych w Inflan-tach Polskich» (Ryga, 1848).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 32 (769) лістапад 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 43
Гасцей: 43
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.