Пятніца, 20.09.2024, 05:56

ПОЛЬКА

Галоўная »
ПОЛЬКА (чэш. polka ад рulка палавіна) — чэшскі народны танец. У 1840-я гады быў пашыраны ў Еўропе як бальны танец. Увайшоўшы ў побыт беларусаў, полька трансфармавалася ў нацыянальным духу. У розных рэгіёнах (Паазер’е, Падняпроўе, Панямонне, Палессе) узнікалі лакальныя варыянты, якія асіміляваліся з мясцовым харэаграфічным фальклорам і станавіліся народнымі.

Лёгкасць пранікнення полькі ў беларускую харэаграфію абумоўленая пэўнай блізкасцю яе да беларускіх нацыянальных харэаграфічных традыцыяў (двудольнасць метра, хуткі тэмп, прастата рухаў і кампазіцыйнай пабудовы, жыццярадасны настрой).

Выконваецца па крузе ў парах, асноўны рух — паўкрокі з паваротам, якія ўпрыгожваюцца разнастайнымі дробнымі па (падскокамі, прысядкай, паваротамі і іншым). Бытуе ў мностве музычных і харэаграфічных варыянтаў, частка суправаджаецца прыпеўкамі. У назвах беларускай полькі адлюстраваныя тэрыторыя пашырэння («Барысаўская», «Віцяблянка»), асаблівасці харэаграфічнай будовы («Рассыпуха», «Вязанка»), характар лексікі і выканання («Крутуха», «Ківуха», «Драбней маку», «3 прысюдамі», «На пяце», «Паважна», «Какетка»), эмацыйны, часта гумарыстычны настрой («Шэльма», «Расцяпа», «Гопсясюся», «Злодзей»), звычкі і рухі жывёлаў, з'явы прыроды («Зайчык», «Бабачка», «Дожджык», «Вецер»), імёны дзейных асобаў і колішніх найлепшых выканаўцаў («Янка», «Альбіна», «Жукаўка»), назвы старадаўніх танцаў, з якімі злілася полька («Трасуха», «Мазурполька») і іншыя.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 10 (783) сакавік 2020 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [196]
Адукацыя [38]
Спорт [1419]
Здарэнні [496]
Грамадства [494]
Эканоміка [38]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.