ПОРПЛІШЧАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ КАРАЛЕВЫ КАРОНЫ ПОЛЬСКАЙГалоўная »
ПОРПЛІШЧАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ КАРАЛЕВЫ КАРОНЫ ПОЛЬСКАЙ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Порплішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1937—39 гадах з дрэва. У пасляваенны час быў закрыты, выкарыстоўваўся пад школу і майстэрні. Перададзены вернікам у 1990 годзе, асвячоны ў 1994 годзе.
Помнік архітэктуры канструктывізму. Вырашаны шырокім прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным над алтарнай часткай чатырохграннай шатровай вежай. Прасторавую кампазіцыю і ярусны сілуэт храма ўзбагачае перапад дахаў прамавугольнай апсіды і бакавых сакрысцій. У трохвугольны франтон фасада ўрэзана трох’ярусная чатырохгранная шатровая званіца з лускаватым пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, умацаваны брусамі-сцяжкамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|