ПРОНЬКАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПРОНЬКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Пронькі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці у двары прыватнай сядзібы. Пастаўлена ў канцы 20 стагоддзя.
Твор народнага дойлідства. Вырашана чатырохгранным слупом з шатровым завяршэннем і вузкай прамавугольнай нішай наверсе франтальнай грані.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|