Чацвер, 25.04.2024, 17:00

ПУТРЫШКІНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА

Галоўная »
ПУТРЫШКІНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Путрышкі Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў 2002—06 гадах з дрэва.


Прасторава развітая крыжовая ў плане аб'ёмная кампазіцыя храма складаецца з цэнтральнага прамавугольнага зруба, пяціграннай апсіды, нізкіх бакавых сакрысцій, прамавугольных крылаў трансепта. Перакрыжаванне стромкіх двухсхільных дахаў адзначана шатровай сігнатуркай. Да фасада далучана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя фасады парэзаны прамавугольнымі і стральчатымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.