ПУЗЫНАЎЦЕНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПУЗЫНАЎЦЕНСКАЯ КАПЛІЦА размягчаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Пузынаўцы, Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, каля дарогі Каменка—Мількаўшчына. Пастаўлена ў другой палавіне 19 стагоддзя з цэглы на родавых могілках Паўлоўскіх.
Вырашана трох'яруснай вежай зграбных вертыкальна выцягнутых прапорцый, завершанай спічастым шпілем. Грані фланкіраваны пілонамі, высунутымі па дыяганалі, крапаваны прамавугольнымі нішамі, рэльефнымі крыжамі, аркатурнымі і зубчастымі паясамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|