Пятніца, 19.04.2024, 06:15

РАГАЧОЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНТОНІЯ ПАДУАНСКАГА

Галоўная »
РАГАЧОЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНТОНІЯ ПАДУАНСКАГА размяшчаецца ў паўднёвай частцы горада Рагачоў Гомельскай вобласці, каля шашы Бабруйск—Слаўгарад. Пабудаваны ў 1911—13 гады з цэглы. У стане рэстаўрацыі.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашаны прамавугольным ў плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Над фасадам надбудавана васьмігранная званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і прасценачнымі ступеньчатымі контрфорсамі з гранёнымі фіяламі ў завяршэнні. Уваход вылучаны прысадзістым стральчатым парталам, над якім такой жа формы высокі аконны праём хораў. Архітэктурны дэкор (аркатурныя фрызы, руставаныя ліштвы праёмаў) выкананы сродкамі майстэрскай цаглянай муроўкі. Высокі цокаль выкладзены квадрамі часанага вапняку.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.