РАКАВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
РАКАВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца паблізу ад вёскі Ракавіца Брэсцкага раёна пры дарозе паміж вёскамі Ракавіца і Нехалсты. Пабудавана ў 1932 годзе з бетону.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана пастаўленым на кубападобны п'едэстал чатырохгранным слупом пад крыжовым двухсхільным дашкам, завершаным яблыкам са шпілем-іглой. Вуглы граняў крапаваны тонкімі паўкалонкамі. Франтальная грань крапавана па цэнтры лучковай нішай для абраза, пакрыта рэлігійнымі выслоўямі («Божа дарогу нам пакажа» і інш.).
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|