РАМАНІШКАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
РАМАНІШКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Раманішкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 19 стагоддзі з цэглы.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохграннай двух’яруснай вежай пад шатровым пакрыццём, апяразаным прафіляваным карнізам. Першы ярус крапаваны арачнымі нішамі, другі адкрыты арачнымі прасветамі і прызначаўся для сакральнай скульптуры.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|