РАНДЗІЛАЎШЧЫНАЎСКАЯ (НЯНАДАВІЦКАЯ) КАПЛІЦАГалоўная »
РАНДЗІЛАЎШЧЫНАЎСКАЯ (НЯНАДАВІЦКАЯ) КАПЛІЦА размяшчаецца паміж вёскамі Рандзілаўшчына і Нянадавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, насупраць могілак. Пастаўлена ў пачатку 20 стагоддзя з цэглы.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана чатырохгранным з крыжом пірамідальным абеліскам, узнятым на квадратны пастамент з крапаванымі прамавугольнымі нішамі-гранямі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|