Субота, 27.07.2024, 04:01

РАНДЗІЛАЎШЧЫНАЎСКІ (НЯНАДАВІЦКІ) КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА

Галоўная »
РАНДЗІЛАЎШЧЫНАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА размяшчаецца паміж вёскамі Рандзілаўшчына і Нянадавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, каля могілак. Пабудаваны ў 1822 годзе з цэглы. Пасля паўстання 1863—64 гадоў закрыты і перададзены праваслаўнай царкве. Зачынены ў 1950-я гг. (прыстасаваны пад магазін), вернуты парафіянам у 1989 годзе, адбудаваны ў 1992 годзе.


Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад вальмавым дахам. Да пяціграннай апсіды далучана прамавугольная сакрысція. У фасад, крапаваны вуглавымі калонамі, урэзана трох’ярусная чатырохгранная шатровая званіца, верхні ярус якой адкрыты арачнымі прасветамі-біфорыумамі. Плоскасныя бакавыя фасады прарэзаны двумя парамі арачных аконных праёмаў, апяразаны прафіляваным карнізам. Побач пастаўлена мураваная двух’ярусная чатырохгранная званіца адзінай з храмам архітэктурна-стылёвай трактоўкі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 38
Гасцей: 38
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.