РАСЛАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
РАСЛАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Расла Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 19 стагоддзі з цэглы.
Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Вырашана трох’яруснай чатырохграннай вежай пад шатровым пакрыццём. Верхнія ярусы размежаваны і апяразаны прафіляванымі карнізамі, грані крапаваны арачнымі нішамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|