Субота, 19.05.2012, 07:48

Рудкоўскі Міхась (Міхаіл Міхайлавіч)


Міхась Рудкоўскі, Михась РудковскийРудкоўскі Міхась (Міхаіл Міхайлавіч) нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў в.Востраў Ганцавіцкага раёна ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Востраўскай васьмігадовай школы М.Рудкоўскі вырашыў стаць настаўнікам і паступіў на вучобу ў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве, калі вучылішча ў Ганцавічах было ліквідавана, Міхася перавялі на вучобу ў аналагічную ўстанову ў тады яшчэ абласным горадзе Пінску.

Пасля вучылішча Міхась Рудкоўскі некаторы час настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы і адначасова працягваў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A.С.Пушкіна.

Захапленне паэзіяй і літаратурай, наогул, жаданне пісаць самому прывяло Міхася Рудкоўскага ў 1958 годзе ў рэдакцыю Ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда», у якой і былі апублікаваны яго першыя вершы. На той час у гэтай жа рэдакцыі працаваў у будучым вядомы журналіст і пісьменнік Васіль Праскураў. Ён і стаў для маладога паэта лепшым дарадцам і настаўнікам, а работа ў рэдакцыі была для Міхася першай літаратурнай школай. Як, дарэчы, і для Івана Кірэйчыка, які на той час таксама працаваў у Ганцавіцкай раёнцы.

Калі Рудкоўскі атрымаў дыплом настаўніка беларускай мовы і літаратуры, у 1962 годзе пераехаў у Брэст і працяглы час працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм абласной студыі тэлебачання і працягваў пісаць свае вершы — самабытныя і непадобныя на творы іншых паэтаў. А потым Міхась Рудкоўскі пачаў выдаваць адзін за адным зборнікі сваіх вершаў, якія прыхільна сустракала чытацкая публіка не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. З-пад яго пяра выйшлі кніжкі вершаў «Першыя вёрсты», «Сінія Брады», «Позвы», «У краі тым», «Векавечная Бацькаўшчына», «Трыгор'е», «Засцярога», зборнікі выбранай лірыкі «Залатазвон», «Гарынь». Праўда, апошняга зборніка паэт не дачакаўся: цяжкая хвароба падкасіла яго сілы, і ён 7ліпеня 1991 года памёр. Пахавалі М.М.Рудкоўскага ў роднай вёсцы Востраў, якую ён апеў у сваіх творах:
Ёсць Востраў у мяне.
3 нягод і скрух
Я да яго лячу,
як да святыні:
Ён даў дыханне мне,
і зрок, і імя...
Міхась Рудкоўскі быў вядомы не толькі як паэт, але і перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.

На радзіме паэта створаны літаратурны музей М.Рудкоўскага, яго імя носіць Востраўская сярэдняя школа. На доме ў Брэсце, дзе жыў паэт, устаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар.

Міхась Рудкоўскі быў сапраўдным майстрам паэтычнага слова. Улюблёны ў сваю зямлю, яго людзей, большасць сваіх твораў Міхась Рудкоўскі прысвяціў Брэсцка-Пінскаму рэгіёну і яго людзям. Аднак лірыка паэта выходзіць далёка за яго межы, і яе можна смела аднесці да агульнанацыянальнай, а ўся каштоўнасць яе заключаецца ў тым, што яна пра нас з вамі, пра нашу родную маці Беларусь.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Автосалон VAZ в Вашем городе

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.