Субота, 27.07.2024, 03:46

ВАРАНЧАНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ГАННЫ

Галоўная »
ВАРАНЧАНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ГАННЫ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Варонча Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.


Пабудаваны ў 1773 (1781) г. апошнім навагрудскім ваяводам І.Несялоўскім (пахаваны ў крыпце касцёла ў 1816 г.) пры сядзібна-паркавым комплексе. Асвячоны ў 1781 г. віленскім біскупам І.Масальскім; на 1912 г. налічваў каля 3 тыс. парафіян. Будаўніцтва касцёла звязана з езуіцкай місіяй, якая існавала тут у 1749 — 1773 гг. Меў прыпісныя капліцы ў в. Тугановічы, Сервачы і Козлы. Перабудаваны ў 1809 г. Пацярпеў ад пажару 1943 г. Пры касцёле стаяла двухпавярховая плябанія (не захавалася). У касцёле быў хрышчоны беларуска-польскі паэт Ян Чачот. Рэстаўрыраваны ў 1990-я гг.

Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны мураванай трохнефавай двухвежавай базілікай. У сілуэце храма дамінуюць дзве трох'ярусныя чатырохгранныя купальныя вежы з паўцыркульнымі праёмамі і трохвугольным франтонам між імі. Галоўны фасад вылучаны прысценным шасцікалонным дарычным порцікам з антаблементам, аздоблены рустам, прарэзаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, бакавыя фасады — стральчатымі (уплыў рэтраспектыўнай готыкі), бакавыя паўкруглыя каплічкі — лучковымі і круглымі.

У інтэр'еры часткова зберагліся цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі, што перакрываюць тры нефы, у алтарнай частцы — насценная размалёўка ў выглядзе архітэктурных куліс.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 61
Гасцей: 61
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.