Чацвер, 23.02.2012, 14:11

ВІЦЕБСКІ ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ


ВІЦЕБСКІ ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ — філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Створаны ў г.Віцебск 26.10.1988 г. паводле пастановы Віцебскага гарвыканкама. Загадчыца філіяла С.М.Казлова. Музей мае экспазіцыйную і выставачную залы і галерэю. Плошча агульнай экспазіцыі 250 м².

Віцебск, Віцебскі літаратурны музей

Значная частка экспазіцыі прысвечана старажытнаму Полацку і знакамітым беларускім асветнікам: Ефрасінні Полацкай, Францыску Скарыне, Сімяону Полацкаму. На фоне арыгіналаў старадрукаў прадстаўлены муляжы страчаных рэліквій нацыянальнай культуры: Друцкае евангелле, «Евангелле» В.Цяпінскага і інш. Экспазіцыя знаёміць з творчасцю беларуска-польскіх пісьменнікаў 18 — 19 ст.: Ф.Князьніна, Я.Баршчэўскага, А.Рыпінскага, А.Вярыгі-Дарэўскага і інш.; рускіх пісьменнікаў, шляхі якіх пралягалі праз Віцебшчыну: А.Пушкіна, М.Гогаля, І.Лажэчнікава, І.Буніна, Г.Успенскага. Рэдкія дакументы і фотаздымкі расказваюць пра Віцебскую філію літаратурнага аб'яднання «Маладняк», пра пісьменнікаў 1920-30-х г.: Вацлава Ластоўскага, М.Зарэцкага, У.Дубоўку, І.Батрака (Казлоўскага), пра пісьменнікаў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: А.Гейнэ, А.Дубровіча, Р.Жалезняка, А.Жаўрука і інш.

Музей таксама праводзіць часовыя выстаўкі, прысвечаныя ў асноўным сучасным пісьменнікам, значнае месца адводзідца творчасці У.Караткевіча і В.Быкава.

Адрас: 210026, г.Віцебск, праспект Фрунзе, 13
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [179]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [73]
Культура [79]
Адукацыя [3]
Спорт [12]
Здарэнні [6]
Грамадства [55]
Эканоміка [2]
Транспарт [27]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.